Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ці быў у зніклай Анжалікі Мельнікавай доступ да спісаў тых, хто данаціў НАУ, і іншай важнай інфармацыі? Даведаліся ў Паўла Латушкі
  2. Оказывается, в СИЗО на Володарского были вип-камеры. Рассказываем, кто в них сидел и в каких условиях
  3. Для кіроўцаў увялі змяненне — цяпер яны праз яго ў «пастцы». У сітуацыю просяць умяшацца Нацбанк
  4. Мобильные операторы вводят изменения и предупреждают, что нужно совершить одно действие — иначе автоматически подключится новая услуга
  5. «Гэта дакладна быў Андрэй». «Люстэрку» паведамілі, што экс-мужа зніклай спікеркі КР і дзвюх яе дачок бачылі ў Нясвіжы, — паспрабавалі праверыць
  6. «Беларусбанк» предупредил клиентов, что вводит изменение. Рассказываем, как это связано с пенсиями
  7. «Працаваць праз Zoom і іншыя „небеларускія“ рэсурсы будзе нельга». Чыноўнікі ўзяліся за яшчэ адну катэгорыю работнікаў — падрабязнасці
  8. Похоже, мы узнали реальную численность населения Беларуси. И она отличается от официальной статистики
  9. Даведаліся з непублічнага дакумента, колькі медыкаў не хапае ў Беларусі (і як чыноўнікі навучыліся хаваць гэтую лічбу)
  10. Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
  11. Кремль продолжает попытки рассорить США и Европу и не дать Трампу заключить договор с Украиной по добыче редкоземельных металлов — ISW
  12. Топ-5 першакрасавіцкіх розыгрышаў, якія ўдаліся занадта добра
Читать по-русски


/ /

Тэлеграм-канал прарасійскай прапагандысткі Вольгі Бондаравай перастаў абнаўляцца 26 сакавіка. У сацсетках з’явілася паведамленне ад яе аднадумцаў, пасля выдаленае, што актывістку адправілі пад адміністрацыйны арышт на 13 сутак. Гэтую інфармацыю «Люстэрку» пацвердзілі ў судзе.

Ольга Бондарева. Фото: Instagram / @ola_bondreva
Вольга Бондарава. Фота: Instagram / @ola_bondreva

Вольга Бондарава актыўна піша ў сацсетках з 2020 года. У сваім тэлеграм-канале яна выкладвае публікацыі, скіраваныя супраць беларускай мовы, культуры і гісторыі, у падтрымку «рускага свету» і «традыцыйных каштоўнасцяў», час ад часу крытыкуе прадстаўнікоў улады, сілавых структур і прапаганды, з якімі ў яе разыходзяцца погляды.

Аднак тэлеграм-канал Бондаравай перастаў абнаўляцца 26 сакавіка. Як заўважыла «Наша Ніва», яе аднадумцы, што вядуць канал «Православное сопротивление Великой, Малой и Белой Руси», паведамілі пра арышт актывісткі на 13 сутак па адміністрацыйным артыкуле.

Пост быў апублікаваны 27 сакавіка ў 23.50, ужо праз 11 хвілін ён быў выдалены, аднак яго можна знайсці праз сэрвіс TGStat.

Пост телеграм-канала «Православное сопротивление Великой, Малой и Белой Руси» об аресте Ольги Бондаревой. Скриншот сервиса TGStat
Пост тэлеграм-канала «Православное сопротивление Великой, Малой и Белой Руси» пра арышт Вольгі Бондаравай. Скрыншот сэрвісу TGStat

У судзе Маскоўскага раёна Менска, куды журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў як звычайны грамадзянін, пацвердзілі, што Бондарава знаходзіцца пад арыштам.

— Судовае паседжанне было 26-га, прызначанае пакаранне на 13 дзён адміністрацыйнага арышту, — паведаміла сакратарка канцылярыі па справах пра адміністрацыйныя правапарушэнні суда.

Яна адмовілася сказаць, за якое менавіта парушэнне судзілі прарасійскую актывістку, спаслаўшыся на тое, што не можа выдаваць такую інфармацыю.

Як паведамляе Reform.News, за апошні тыдзень перасталі абнаўляцца і перайшлі ў закрыты рэжым яшчэ некалькі праўладных тэлеграм-каналаў: «ПОСУСЕКАМ», «ДСП» (яго звязваюць з праўладным актывістам Аляксеем Елкановічам), «Графач» (гэты канал нібыта вядзе міністр інфармацыі Марат Маркаў). Усе яны выступалі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, але займалі «прабеларускую» пазіцыю і крытыкавалі прарасійскіх актывістаў.

Магчыма, закрыліся і іншыя дробныя тэлеграм-праекты, якія ўваходзілі ў прапагандысцкую сетку, піша партал.

Між тым незалежны тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!» паведаміў, што сілавікі выявілі правапарушэнне паводле адміністрацыйнага артыкула пра «распаўсюд экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП) у аднаго з мясцовых актывістаў «рускага свету» Сяргея Лашкова.

Нагадаем, летась у Віцебску судзілі яшчэ адну прарасійскую актывістку, Эльвіру Мірсалімаву — яе судзілі па двух артыкулах: прапаганда нацысцкай сімволікі (ч. 1 артыкула 19.10 КаАП) і парушэнне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч. 1 артыкула 24.23 КаАП). Па першым артыкуле Мірсалімава праседзела два дні ў ІЧУ. Актывістка перапосціла публікацыю Z-блогера Уладлена Татарскага. Адзіночным пікетам суд палічыў «публікацыю пастоў з ілюстрацыямі да антыбэчэбэшных артыкулаў». Шляхам частковага складання прысудаў суд аштрафаваў актывістку на 2600 рублёў.

Чытайце таксама