Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


/

Жыхар Іванаўскага раёна паступіў у Вайсковую акадэмію, а на другім курсе кінуў ВНУ і застаўся вінны вялікую суму за навучанне і забяспечанне. Малады чалавек, у якога знайшлі прыроджаны парок сэрца і прызналі непрыдатным да войска, спрабаваў даказаць, што не мог працягваць навучанне з прычыны стану здароўя. Аднак ВНУ настойвала на вяртанні грошай, нават нягледзячы на ўмяшанне пракуратуры. Чый бок прыняў суд? Вынік гісторыі стаў вядомы з дакументаў, апублікаваных у банку судовых рашэнняў.

Военная академия Республики Беларусь. Фото: varb.mil.by
Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь. Фота: varb.mil.by

Дзмітрый (імя выдуманае) быў залічаны ў Вайсковую акадэмію 7 жніўня 2020 года. Ён паспяхова здаў экзамены і прайшоў медкамісію, хоць, як пазней высветлілася, яшчэ ў 15 гадоў яму дыягнаставалі каранарна-лёгачную фістулу (анамальнае злучэнне каранарнай артэрыі, якая сілкуе сэрца, з сегментам лёгачнай артэрыі). Гэты дыягназ быў зафіксаваны ў яго медкарце ў 2018 годзе, але чамусьці не прыцягнуў увагі вайсковых медыкаў падчас паступлення.

Дзмітрый падпісаў кантракт, абавязаўшыся адвучыцца ў акадэміі і потым пяць гадоў праслужыць афіцэрам. Яго спецыяльнасцю былі войскі супрацьпаветранай абароны. Спачатку ўсё ішло нармальна, па фізпадрыхтоўцы ў яго былі «дзявяткі» і «дзясяткі», хлопец нават увайшоў у зборную акадэміі па спартовым арыентаванні.

Аднак з часам, паводле маладога чалавека, пачаліся праблемы: ад росту фізічных нагрузак ён адчуваў паколванне і боль у сэрцы. Хлопец перастаў спраўляцца з нагрузкамі, абавязковымі для ўсіх курсантаў.

Скаргаў не слухалі

Дзмітрый сцвярджаў, што падчас навучання шмат разоў звяртаўся ў медчастку акадэміі са скаргамі на боль у раёне сэрца. З ягоных словаў, яму кожны раз адказвалі, што «са здароўем усё добра», але сур’ёзна хлопца ніхто не абследаваў, гэтага нават не прапаноўвалі.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

На другім курсе ў Дзмітрыя сабралася пяць незалікаў. У студзені 2022 года ён падаў рапарт пра адлічэнне, пазначыўшы прычынай не здароўе, а «нежаданне працягваць навучанне». На скліканым паседжанні рады факультэта хлопец сказаў, што памыліўся ў выбары прафесіі і не хоча вучыцца далей, збіраецца пайсці ў войска на службу па кантракце, дадаў таксама, што не мае прэтэнзій да камандавання і яму «заўсёды ішлі насустрач».

Раптоўна непрыдатны

Пасля адыходу з акадэміі Дзмітрыя прызвалі на тэрміновую службу. Падчас медагляду ў яго нарэшце афіцыйна дыягнаставалі прыроджаны парок сэрца (тую самую каранарна-лёгачную фістулу) і прызналі непрыдатным да службы ў мірны час.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

А крыху пазней Вайсковая акадэмія падала пазоў пра спагнанне выдаткаў на навучанне хлопца — за паўтара года налічылі больш за 42 тысячы рублёў.

Дзмітрый падаў сустрэчны пазоў і запатрабаваў прызнаць несапраўдным першапачатковы кантракт, заключаны з ВНУ падчас паступлення. Ён адзначаў, што захворванне ў яго было прыроджаным і прысутнічала падчас паступлення, але медкамісія яго прапусціла. А калі б парок сэрца заўважылі тады, з ім як з непрыдатным да службы не заключылі б кантракт і ўсёй праблемы наогул бы не ўзнікла.

Фото: TUT.BY
Вайскоўцы ў навучальным цэнтры ў Печах. Фота: TUT.BY

Фармальны падыход

Вайсковая акадэмія адмовілася ісці насустрач маладому чалавеку і прызнаваць яго патрабаванні. Прадстаўнікі ВНУ заявілі: няма ніякіх дакументальных пацверджанняў таго, што курсант скардзіўся медыкам на сэрца (відаць, яго візіты ў медчастку ніяк не фіксаваліся). Ніякіх праблем з адзнакамі па фізпадрыхтоўцы ў яго не было. Наадварот, у характарыстыцы адзначалася, што ён «фізічна развіты добра, стан здароўя добры, працуе над фізічным удасканаленнем».

Калі ў курсанта балела сэрца, падкрэслілі ў акадэміі, трэба было пісаць рапарт пра скіраванне на вайскова-медыцынскую камісію для праверкі здароўя. Адвакат на гэта запярэчыў, што ніхто не растлумачыў курсанту яго права падаць такі рапарт. Аднак суд не прыняў гэта да ўвагі.

Ключавым аргументам ВНУ было тое, што ў загадзе пра адлічэнне прычынай зафіксаванае толькі нежаданне працягваць навучанне, а пра праблемы са здароўем нічога не сказана. Больш за тое, у ягонай справе падчас адлічэнні адзначылі, што ён «практычна здаровы, скаргаў няма». Як экс-курсант патлумачыў гэта, у судовых дакументах не раскрываецца.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

«Клінічна нязначная»

Адмаўляла ВНУ і сам той факт, што падчас заключэнні кантракту юнак быў не прыдатны да службы. Паступаючы ў 2020-м, ён прайшоў поўнае абследаванне, уключаючы УГД сэрца і ЭКГ пад нагрузкай. І ў яго тады захворвання не знайшлі — толькі «невялікую анамалію сэрца — ілжывую хорду левага жалудачка». Гэты дыягназ не быў супрацьпаказаннем для паступлення ў вайсковую ВНУ, і хлопец быў прызнаны прыдатным.

Паводле гэтых дактароў з медкамісіі, знойдзеная ў Дзмітрыя фістула была малога памеру, усяго 1,6 мм, цягам жыцця яна можа павялічвацца ці памяншацца, і калі праз яе няма крывацёку, яе не відаць.

«Яна клінічна нязначная, ён мог яе не адчуваць. Такая фістула можа то закрывацца, то адкрывацца з розных прычын — перанесеных хваробаў, фізічных нагрузак», — растлумачылі медыкі.

Скриншот судебного решения. Источник: банк судебных решений на pravo.by
Скрыншот судовага рашэння. Крыніца: банк судовых рашэнняў на pravo.by

Давялося плаціць

У выніку, нягледзячы на пацверджаны прыроджаны парок сэрца, суд стаў на бок Вайсковай акадэміі. Аргумент, што малады чалавек мог не ведаць пра свае правы і магчымасці прайсці вайскова-медыцынскую камісію, не прынялі да ўвагі. Не ўлічылі і таго, што дыягназ фігураваў у яго медкарце задоўга да паступлення ў акадэмію.

Дзмітрыя абавязалі выплаціць акадэміі поўную суму — 42 553 рублі. У дадатак з яго спагналі дзяржпошліну — 2128 рублёў.

Цікава, што скаргу на гэтае рашэнне падала пракуратура. Пракурор патрабаваў адмяніць яго і перагледзець справу, адзначыўшы, што акадэмія мусіла сама скіраваць курсанта на медабследаванне, бо ў яго дакументах задоўга да паступлення стаяў дыягназ «парок сэрца». Аднак абласны суд пакінуў ранейшае рашэнне ў сіле.

Чытайце таксама