Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці ліквідуецца на рашэнне ўласніка. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі».
Рашэнне пра ліквідацыю прынятае 19 лістапада, прэтэнзіі да кампаніі будуць прымацца цягам двух месяцаў.
Нагадаем, пра тое, што ў Беларусі закрываецца яшчэ адна прыватная ВНУ — Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці, стала вядома яшчэ ў чэрвені гэтага года.
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці з’явіўся ў 1992 годзе з ініцыятывы Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі. У 1993 годзе ў арандаваных класах Беларускай політэхнічнай акадэміі, палітэхнікума і архітэктурна-будаўнічага тэхнікума ў камерцыйным інстытуце вучылася 300 чалавек. На выхадзе па заканчэнні чатырох гадоў яны атрымлівалі дыпломы менеджараў-камерсантаў у розных сферах народнай гаспадаркі і прадпрымальнікаў у малым і сярэднім бізнесе.