Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


Выкарыстанне беларускай лацінкі для транслітарацыі нацыянальных геаграфічных назваў на вулічных указальніках у апошнія месяцы 2022-га актыўна крытыкавалі праўладныя актывісты і блогеры, патрабуючы адмяніць гэтую практыку. Улады абмеркавалі праблему 8 снежня на паседжанні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы. Тады пра рашэнні нічога не паведамлялася — нібыта іх не было. Больш за тое, у той жа дзень чыноўнікі запэўнівалі, што транслітарацыя нікуды не падзенецца. Але, відаць, гэта няпраўда. У інтэрнэт трапіў дакумент, які сведчыць, што ўлады ўсё ж вырашылі адмовіцца ад лацінкі.

Таблички с использованием латинки в Минске. Скриншот докладной записки
Шыльда з выкарыстаннем лацінкі ў Мінску. Скрыншот дакладной запіскі

Дакумент апублікавалі ў адным з тэлеграм-каналаў, Ён уяўляе сабой дакладную запіску аб выкананні даручэння Лукашэнкі. Паводле крыніцы, аналагічныя дакументы рассылаюцца ў розныя дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку школы, якія мусяць даць справаздачу пра выкананне — то-бок пра «выключэнне практыкі выкарыстання лацінкі».

Як гаворыцца ў дакуменце, пасля паседжання Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі прэзідэнта яе кіраўнік Ігар Сяргеенка накіраваў Аляксандру Лукашэнку дакладную запіску, дзе выклаў праблему.

Скриншот документа
Скрыншот дакумента

Вось што адзначыў Сяргеенка:

  • лацінка з дыякрытычнымі (надрадковымі) знакамі выкарыстоўваецца па законе ў адпаведнасці з пастановай Дзяржкамітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2000 г. № 15 «Аб зацверджанні Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту»;
  • вулічныя ўказальнікі і шыльды з надпісамі на лацінцы з’явіліся ў асноўным у Мінску ў 2014 годзе перад чэмпіянатам свету па хакеі (прыводзяцца фота такіх указальнікаў);
  • «апошнім часам выкарыстанне такога напісання выклікае крытыку з боку навуковай супольнасці, патрыятычна настроеных грамадзян, грамадскіх актывістаў і блогераў»;
  • у зваротах у дзяржорганы такія асобы канстатуюць «навязванне з дапамогай лацінізацыі беларускай мовы заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», адзначаюць «складанасць успрымання» лацінкі і беларусамі, і замежнікамі, а таксама тое, што ўказальнікі на лацінцы «перагружаюць гарадское асяроддзе».

Як піша далей кіраўнік адміністрацыі, на паседжанні савета па гістарычнай палітыцы ўсе ўдзельнікі, абмеркаваўшы пытанне, пагадзіліся, што лацінка на ўказальніках «ускладняе ўспрыманне інфармацыі і абцяжарвае арыентаванне».

«Пры гэтым было адзначана, што ў яе аснову пакладзены польскі варыянт лацінскай графікі, які з XVI стагоддзя выкарыстоўваўся з мэтай паланізацыі беларусаў разам з навязваннем каталіцтва», — гаворыцца ў дакладной запісцы на імя Лукашэнкі.

Таблички с использованием латинки в Минске. Скриншот докладной записки
Шыльды з выкарыстаннем лацінкі ў Мінску. Скрыншот дакладной запіскі

У выніку, піша Сяргеенка, савет прыняў рашэнне адмовіцца ад лацінкі.

«З улікам неабходнасці ўмацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа, недапушчэння прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцяў Рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы прынятае рашэнне рэкамендаваць мясцовым органам улады выключыць практыку выкарыстання лацінкі ў назвах вуліц і іншых тапаграфічных аб’ектаў і паступова вывесці яе з ужытку, выкарыстоўваючы толькі дзяржаўныя мовы», — гаворыцца ў дакуменце.

Скриншот документа
Скрыншот дакумента

Дакладная запіска Сяргеенкі датуецца 14 снежня. Мяркуючы па апублікаваным дакуменце, пасля атрымання гэтай запіскі, 16 снежня, Аляксандр Лукашэнка падпісаў даручэнне № 10/87, якое загадвае дзяржорганам выключыць выкарыстанне лацінкі. І дзяржорганы прынялі гэтае даручэнне да выканання.

Скриншот докладной записки об исполнении поручения Лукашенко
Скрыншот дакладной запіскі аб выкананні даручэння Лукашэнкі

Дарэчы, арыгінальную інструкцыю па транслітарацыі геаграфічных назваў, тую самую пастанову Дзяржкамітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2000 г. № 15, цяпер практычна немагчыма знайсці ў адкрытым доступе ў актуальным выглядзе. З сайта Дзяржкамітэта па маёмасці, які кіруе пытаннямі картаграфіі, яе наогул прыбралі.