Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  2. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  3. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  4. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  5. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  6. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  7. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  8. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  9. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  12. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
Читать по-русски


/

У сувязі з павелічэннем патоку мігрантаў Дзяржаўная памежная ахова (ДПА) Латвіі плануе звярнуцца ва ўрад з просьбай часткова закрыць памежны пункт «Патэрніекі» (з беларускага боку — «Грыгароўшчына»). Пра гэта паведаміў начальнік ДПА Гунціс Пуятс, піша DELFI.

Заградительный щит с латвийской стороны пункта пропуска "Григоровщина". 16 марта 2025 года. Скриншот камеры видеонаблюдения
Загараджальны шчыт з латвійскага боку пункта пропуску «Грыгароўшчына». 16 сакавіка 2025 года. Скрыншот камеры відэаназірання

З ягоных словаў, прапанова пра часоваае абмежаванне працы пункта пропуску будзе пададзеная ў Кабінет міністраў у панядзелак. У выпадку ўхвалення перасякаць мяжу праз «Патэрніекі» змогуць толькі аўтамабілі. Абмежаванні могуць быць уведзеныя на шэсць месяцаў, але калі паток нелегальных мігрантаў стане крытычным, ДПА можа папрасіць закрыць пункт цалкам.

Пуятс адзначыў, што цяпер праз мяжу Польшчы штодня спрабуе пранікнуць да 100 чалавек, і ў будучыні гэтая плынь можа быць перакіраваная ў Латвію.

«Раней у выходныя дні „Патэрніекі“ ўжо часова закрываўся праз нестабільную працу тэхнічных сістэм і пагрозу незаконнага перасячэння мяжы. Памежнікі зафіксавалі канцэнтрацыю парушальнікаў на беларускім баку і прынялі прэвентыўныя меры, каб не дапусціць масавага пранікнення мігрантаў. У ноч на нядзелю пункт аднавіў працу», — піша выданне.

Нагадаем, 16 сакавіка рух праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» быў прыпынены з 14.00 як на ўезд у Беларусь, так і на выезд. Латвійскія ўлады паставілі спецыяльныя загараджальныя шчыты, аднак афіцыйныя ведамствы не патлумачылі прычыны часовага закрыцця. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта магло быць звязана са спробай групы мігрантаў на роварах пранікнуць у Латвію з Беларусі. Позна ўвечары працу пункта пропуску аднавілі.

Пункт пропуску «Грыгароўшчына» — адзіны дзейны на беларуска-латвійскай мяжы.