Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


/

Дзяржаўны дэпартамент ЗША 18 снежня перагледзеў рэкамендацыі для грамадзян, якія плануюць паездкі ў Беларусь. Рызыку пакінулі на чацвёртым узроўні — «не наведваць».

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На сайце Дзярждэпа падкрэсліваецца, што грамадзянам ЗША варта ўстрымацца ад паездак у Беларусь. Тым, хто ўжо знаходзіцца ў краіне, настойліва рэкамендуецца пакінуць яе як мага хутчэй.

Ведамства папярэджвае, што грамадзянам ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі, важна ўнікаць масавых мерапрыемстваў і дэманстрацый, перагледзець пытанне правозу электронных прыладаў і выходзіць з сацыяльных сетак. Таксама рэкамендавана скласці план дзеянняў на выпадак непрадбачаных абставінаў і зарэгістравацца ў сістэме STEP для аператыўнага атрымання паведамленняў і сувязі ў экстраннай сітуацыі.

Асноўнымі рызыкамі называюць адвольнае затрыманне, кепскія ўмовы ў зняволенні і магчымасць закрыцця памежных пераходаў без папярэджання. Акрамя таго, амерыканскія ўлады згадваюць «падтрымку Беларуссю вайны Расіі супраць Украіны».

У Вашынгтоне таксама нагадалі, што ў выпадку затрымання грамадзян ЗША ў Беларусі дапамога з боку амерыканскіх уладаў можа быць моцна абмежаваная.

Нагадаем, праца амерыканскай амбасады ў Мінску была прыпыненая 28 лютага 2022 года. Дзярждэпартамэнт распарадзіўся эвакуяваць супрацоўнікаў і спыніць консульскія паслугі, у тым ліку экстранныя. Цяпер грамадзянам ЗША, якія маюць патрэбу ў дапамозе, прапануецца звяртацца ў амбасады і консульствы ЗША ў суседніх краінах. Амерыканцам таксама раілі пакінуць Беларусь. Аналагічныя рэкамендацыі далі грамадзянам ЗША і ў жніўні мінулага года.