Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  6. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  11. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў выкарыстанне ракетнай сістэмы «Арэшнік» па Украіне і пахваліў зброю. Пра гэта ён заявіў у Астане на палях саміту АДКБ, паведамляе БЕЛТА.

Александр Лукашенко на саммите ОДКБ в Астане 28 ноября 2024 года. Фото: его пресс-служба
Аляксандр Лукашэнка на саміце АДКБ у Астане 28 лістапада 2024 года. Фота: яго прэс-служба

У Лукашэнкі спыталі, ці мае дэманстрацыя «Арэшніка» астудзіць тых, хто «давёў свет і паставіў на мяжу трэцяй сусветнай вайны».

«Дык ужо астудзіла. Гэта ж мы адразу бачым з заяваў у СМІ. Праўда, ужо няма адзінай лініі, усё пайшло ўразнабой. Гэта кажа пра тое, што крыху разгубіліся. Але зброя добрая. Не ядзерная зброя, а па сваёй моцы супастаўная з ядзернай зброяй. Але без пранікальнай радыяцыі, без заражэння мясцовасці і аб’ектаў», — сказаў Лукашэнка.

Мяркуючы з ягоных словаў, ён хоча размяшчэння «Арэшніка» ў Беларусі.

«Я тут старэйшаму брату (гаворка пра Уладзіміра Пуціна) пажартаваў, кажу: „Месцы гатовыя дыслакацыі. Калі?“ — „Падумаем“ (адказаў Уладзімір Пуцін)».

Аляксандр Лукашэнка практычна паўтарыў словы Уладзіміра Пуціна, які сёння, 28 лістапада, заявіў, што ўдар некалькіх «Арэшнікаў» будзе супастаўны з выкарыстаннем ядзернай зброі.

Нагадаем, паводле заявы камандавання Паветраных сіл Украіны, Расія раніцай 21 лістапада нанесла ўдар міжкантынентальнай балістычнай ракетай па горадзе Днепр. У гэтым горадзе знаходзіцца завод «Южмаш» — буйное ўкраінскае прадпрыемства па вытворчасці ракетна-касмічнай тэхнікі і іншай навукаёмістай прадукцыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што войска РФ ударыла па Украіне адной з найноўшых ракетных сістэм сярэдняй далёкасці — балістычнай ракетай у бяз’ядзерным абсталяванні пад назвай «Арэшнік».

22 лістапада Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Украіны заявіла, што Расея нанесла ўдар па Дныпры, выкарыстаўшы балістычную ракету, імаверна, са складу ракетнага комплексу «Кедр».