Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  13. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  14. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  16. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Ігар Брыло вызвалены ад пасады памочніка Лукашэнкі — інспектара па Віцебскай вобласці.

Игорь Брыло. Фото: Скриншот видео БелТА
Ігар Брыло. Скрыншот відэа БЕЛТА

Ва ўказе паведамляецца, што Брыло знялі з пасады «ў сувязі з учыненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай цывільнай службе». Дакумент быў падпісаны 27 лістапада.

Раней «Наша Ніва «са спасылкай на свае крыніцы паведамляла пра тое, што Ігар Брыло быў, як мяркуецца, затрыманы па «малочнай справе», фігурантам якога стаў і гендырэктар магілёўскага ААТ «Бабуліна крынка» Генадзь Скітаў.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» ў Барысаве расказалі: калі Скітаў кіраваў Барысаўскім мясакамбінатам, Брыло быў яго падначаленым. Ён працаваў там ветэрынарам пасля заканчэння Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Гэтая інфармацыя пацвярджаецца выпіскамі з базаў «Белпола».

Нагадаем, да прызначэння памочнікам Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Брыло быў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання. У крэсле ён прабыў крыху больш за год. Новым кіраўніком Мінсельгасхарча прызначылі Сяргея Барташа.

Пасля кадравых перастановак Лукашэнка раіў Брыло не ўспрымаць пераезд у Віцебск як высылку.

— Табе, Ігар, я ўжо казаў. Калі ты гэта ўспрымаеш як высылку — гэта твае праблемы. Вам трэба прайсці гэты этап. І калі ты там возьмешся моцна, то і вынік будзе і для цябе асабіста будзе вельмі карысны вынік. Як вучоны чалавек, як ідэалагічны работнік ад практыкі ты гэтыя дадзеныя маеш. Цяпер трэба зазямляцца, калі ты думаеш далей працаваць. Табе да пенсіі — як да Госпада Бога. Таму трэба запрагацца і паказваць вынік. Гэта мая табе прапанова, — даў наказ Лукашэнка.

Чытайце таксама