Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  6. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  9. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  10. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  11. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў Беларусі выказаў сваё абурэнне ў адрас Украіны. Паводле яго словаў, Кіеў прапануе Мінску заключыць пакт аб ненападзе і пры гэтым «працягвае рыхтаваць баевікоў і экстрэмістаў». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

На нарадзе Лукашэнка чарговы раз заявіў, што «Захад не адмовіўся ад сваіх планаў што да Беларусі, ва Украіне працягваюць рыхтаваць баевікоў і экстрэмістаў».

«Не ведаю, навошта гэта ўкраінцам. З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашыя войскі туды не рухаліся. Пакт аб ненападзе прапануюць заключыць. А з іншага боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх. Польшча, Літва наогул ачмурэлі. Навошта гэта ім трэба? Незразумела. Таму мы вымушаныя жорстка рэагаваць. Нам па перыметры хапае пытанняў — і ў паветранай прасторы, і на зямлі, зялёная мяжа. У нас там хапае праблем. Дай бог утрымаць усё гэта. А яшчэ ўнутры нас нехта будзе ствараць? Таму рэакцыя на вось гэтую ўнутраную не апазіцыю, а экстрэмістаў — вылезлі з-пад плінтуса, не вылезлі — будзе жорсткая. І хай не крыўдзяцца: мы папярэджвалі», — заявіў Лукашэнка.

Мяркуючы з усяго, Лукашэнка мае на ўвазе беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне на баку Кіева. Раней ён ужо выказваўся, напрыклад, пра полк Каліноўскага.

«Працягваюць выношваць планы па стварэнні ўласных ваенізаваных фарміраванняў, так званага палка імені Каліноўскага. Які б пацешны гэты полк ні быў, але ў яго складзе ёсць радыкальна настроеныя байцы, якія акурат і ставяць перад сабой мэту дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне праз перш за ўсё дыверсійна-падрыўную дзейнасць», — заяўляў ён у кастрычніку мінулага года.

Нагадаем, пасля абвяшчэння пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Уладзімірам Пуціным 24 лютага расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла нашую краіну суўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі, нягледзячы на ўсе абяцанні Лукашэнкі ўкраінскім лідарам, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну». Да таго ж з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях — гэта прызнаваў і сам Лукашэнка. Ён прызнаў, што Беларусь «лечыць і корміць» расійскіх вайскоўцаў. На тэрыторыі нашай краіны расійскія войскі таксама праходзяць навучанне.